Авіякампанія «Белавія» заявіла пра магчымае спыненне палётаў у Кіеў з 29 сакавіка, калі будзе ўведзены ў дзеянне летні расклад.

«Па стане на 17.00 27 сакавіка 2015 года авіякампанія «Белавія» не атрымала дазволу ад авіяцыйных уладаў Украіны на выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск, — гаворыцца ў паведамленні перавозчыка. — «Белавія» ў поўнай адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Украіны аб паветраным руху, падпісаным 17.07.1995 у Мінску, выконвае на працягу многіх гадоў палёты па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск. Напярэдадні сезона ІАТА «Лета-2015» (пачынаецца 29.03.2015) авіякампанія накіравала запыты на дазвол палётаў у Дзяржавіяслужбу Украіны. Адказу няма. Беларускія авіяцыйныя ўлады выдалі дазвол на палёты «Міжнародным авіялініям Украіны».

«Магчымае поўнае спыненне палётаў паміж Беларуссю і Украінай з 29.03.2015. Адказнасць ляжыць на ўкраінскім баку», — зазначаецца ў прэс-рэлізе «Белавія».

Афіцыйнай рэакцыі ўкраінскага боку пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?