Урад Беларусі прыняў рашэнне захаваць дзейныя ўмовы працы Парка высокіх тэхналогій у частцы падаткаабкладання даходаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў. Размова ідзе пра пытанне аб павелічэнні стаўкі падаходнага падатку з 9 да 10 працэнтаў, што разглядаецца апошнім часам.

Прэс-служба ўрада паведамляе, што асноўную ўвагу на прыняцце такога рашэння аказалі асобныя вынікі працы парка, якія пацвярджаюць правільна выбраны кірунак яго развіцця. «Трэба адзначыць аб'ём паступленняў падаходнага падатку на аднаго работніка (у тры разы большы, чым у сярэднім па краіне), а таксама павелічэнне ў 2014 годзе агульнай сумы адлічэнняў гэтага падатку ў параўнанні з 2013 годам у 1,5 разу», — адзначаецца ў паведамленні.

«Разам з тым урад чакае ад ПВТ больш інтэнсіўнага развіцця і адпаведнага ўнёску ў эканоміку краіны з улікам задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, і рашэння аб пашырэнні яго відаў дзейнасці», — падкрэслілі ва ўрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?