У гэтыя дні надзвычай прыгожае і кранальнае шоу Quidam («Нехта» — на лаціне) сусветнавядомага Cirque du Soleil збірае поўныя залы Мінск-Арэны.

Гэта фотарэпартаж з-за куліс — спроба паказаць, колькі сіл і сродкаў укладаецца у прыгажосць, якая потым бярэ ў палон мільёны гледачоў.

Як паведаміла PR-дырэктарка Cirque du Soleil Кацярына Бюшгенс, на сёння існуе 18 шоу гэтага цырку, якія гастралююць па ўсім свеце.

Артыстаў для іх, а гэта спартоўцы, спевакі, клоуны, шукае спецыяльная каманда скаўтаў, якая адбірае найлепшых з найлепшых у сваіх кірунках. База звестак утрымлівае 80 тыс. кандыдатаў.

Для кагосьці дарога ў цырк можа стацца хуткай і кароткай, а нехта чакае сваей зорнай гадзіны гадамі.

Цікава, што калі кандыдат становіцца работнікам цырку, з яго здымаюць 300 мерак самых розных параметраў, каб пашыць ідэальныя касцюмы, ў якіх ён будзе удзельнічаць у прадстаўленні. 

Касцюмы шыюцца ў Манрэалі, але нешта дарабляецца і падчас паездак. 

З шоу, якое глядзяць мінчане, па свеце вандруюць дзве з паловай тысячы элементаў адзення, і касцюмеры забяспечваюць належны стан і парадак у гэтай вялікай і прыгожай гаспадарцы.

Гэтым разам у Мінск прыехала каманда цырку ў 90 чалавек, палова з якіх — артысты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру