У Івацэвіцкім раёне вечарам 27 сакавіка ў ДТЗ з удзелам рэйсавага аўтобуса пацярпелі тры чалавекі. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, прыблізна ў 20.20 на 178-м км аўтадарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ аўтобус Neoplan, які рухаўся па маршруце Мінск — Пінск, з'ехаў у кювет і перакуліўся. 

У момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся 56 пасажыраў. Трое з іх (жыхаркі Івацэвіцкага раёна 1987 і 1996 гадоў нараджэння, жыхарка Мінска 1988 года нараджэння ) з ударамі і ранамі шпіталізаваныя ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу. 

Паводле слоў вадзіцеля, прычынай ДТЗ сталі праблемы з рулявым кіраваннем. 

Neoplan належыць аднаму з прыватных транспартных прадпрыемстваў Мінска. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?