AP

AP

«У мяне няма на будучыню планаў у палітыцы. Мы супакоім людзей, прадставім новага губернатара, мы проста скажам, што гэта палітычныя перамены», —распавёў ён.

Кажучы пра прычыны свайго сыходу, Каламойскі заўважыў, што «сітуацыя зайшла занадта далёка». «Наступным крокам магло быць абвінавачванне мяне ў сепаратызме, і я прыняў гэта рашэнне [аб адстаўцы], каб супакоіць сітуацыю і паказаць краіне, што я не трымаюся за гэтую пасаду, калі грамадства мяркуе, што я павінен сысці». Паводле яго слоў, ён «заўсёды лічыў сябе больш бізнэсмэнам, чым палітыкам».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адправіў Каламойскага ў адстаўку з пасады губернатара Днепрапятроўскай вобласці 25 сакавіка. Ва ўказе, падпісаным на сустрэчы з кіраўніком рэгіёна, сказана, што прэзідэнт «задаволіў просьбу аб адстаўцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?