«Гадзіна Зямлі» — гэта глабальная штогадовая міжнародная акцыя, арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды, якая праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка.

У гэты дзень у прызначаны час людзі ў розных краінах свету на адну гадзіну адключаюць святло і іншыя электрапрыборы.

Сэнс акцыі — прыцягнуць максімальна шырокую ўвагу сусветнай супольнасці да праблемы змены клімату планеты, паказаць сваю падтрымку ідэі неабходнасці аб’яднаных дзеяньняў у вырашэнні гэтай экалагічнай праблемы.

Па беларускім часе «Гадзіна Зямлі» — з 20:30 да 21:30.

У Мінску на гадзіну будзе адключана падсветка Нацыянальнай бібліятэкі і Мінск-Арэны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру