Расшыфроўка запісаў «чорнай скрынкі», што аказалася ў распараджэнні журналістаў, дазваляе аднавіць карціну трагедыі.

Газета сцвярджае, што рэйс 4U9525 авіякампаніі Germanwings Барселона — Дзюсэльдорф вылецеў са спазненнем на 26 хвілін. Самалёт падняўся ў паветра ў 10:01 па Мінску. На борце знаходзіліся 144 пасажыры і шасцёра членаў экіпажа.

Следчыя змаглі праслухаць 1,5 гадзіны запісу бартавога самапісца.

Падчас палёту капітан самалёта выбачыўся спачатку перад пасажырамі за спазненне з вылетам, абяцаў нагнаць час. Пазней капітан кажа другому пілоту Андрэаса Любіцу, што не паспеў ў Барселоне схадзіць у прыбіральню. Любіц адказвае, што можа «ў любы момант» ўзяць кіраванне на сябе. Капітан спачатку адмаўляецца.

У 10:27 гадзін самалёт дасягнуў вышыні 11 600 метраў. Капітан патрабуе ад другога пілота падрыхтаваць пасадку ў Дзюсельдорфе. Французскі пракурор назваў на прэс-канферэнцыі адказы Любіца падазрона «лаканічнымі». На стужцы чуваць, як Любіц, апроч іншага, кажа «спадзяёмся» і «паглядзім».

Пасля праверкі пасадкі другі пілот зноў кажа, што той «можа ісці». Капітан застаецца ў кабіне яшчэ дзве хвіліны. Потым ён кажа Любіцу: «Ты можаш пераняць (кіраванне)». Затым на самапісцы чуваць, як адсоўваецца крэсла і зачыняюцца дзверы.

У 10:29 радар упершыню зафіксаваў зніжэнне паветранага судна. У 10:30 A320 згубіў каля 100 метраў, праз хвіліну — каля 600 метраў.

У 10:32 дыспетчары паспрабавалі наладзіць кантакт з самалётам, але не атрымалі адказу.

У A320 актываваўся аўтаматычны сігнал трывогі. Затым чутны моцны ўдар, як быццам нехта спрабуе выламаць дзверы кабіны.

Капітан закрычаў: «Богам прашу, адчыні дзверы!» На заднім плане пачынаюць гучна крычаць пасажыры. У 10:35 зноў чутны «гучныя металічныя ўдары па дзвярах кабіны». У гэты час самалёт знаходзіцца на вышыні 7000 метраў.

Праз 90 секундаў зноў гучыць аўтаматычнае папярэджанне па-англійску: «Terrain — Pull up — Pull up». Самалёт знаходзіцца на вышыні каля пяці кіламетраў. Капітан крычыць: «Адчыні праклятыя дзверы!»

У 10:38 лайнер на поўнай хуткасці набліжаецца да Альпаў (поўдзень Францыі), знаходзячыся на вышыні 4000 метраў. У кабіне пілотаў чуваць дыханне Любіца. Раней пракурор Марсэля Брыс Рабэн адзначаў, што, мяркуючы па стабільным дыханні, другі пілот быў здаровы.

Прыкладна ў 10:40 A320 кранае гару правым крылом, удар чутны на самапісцы. Затым чутныя крыкі пасажыраў. Гэта апошнія гукі на запісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0