Фота: The Sunday Times

Фота: The Sunday Times

Як паведамляе The Sunday Times, мэтай вучэнняў Rising Panther («Пантэра, якая паднімаецца») была адпрацоўка тэхнікі паветранага бою і праверка гатоўнасці да атакі праціўніка.

«Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы пачалі серыю вучэнняў па адпрацоўцы паветранага бою для праверкі гатоўнасці да любой масіраванай атакі супраць Злучанага каралеўства», — паведамляе Sunday Times. «Настолькі буйныя баявыя вучэнні праводзіліся ў брытанскай паветранай прасторы ўпершыню, прынамсі, за апошнія 13 гадоў», — адзначае выданне.

Вучэнні прайшлі 19 сакавіка, аднак інфармацыя пра іх была апублікаваная ў прэсе толькі 29 сакавіка.

Выданне адзначае: вучэнні былі праведзеныя з прычыны «частых» выпадкаў з'яўлення расійскіх знішчальнікаў ў прылеглай да брытанскай мяжы паветранай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?