Уведзена ў эксплуатацыю 75,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае толькі 8,4% гадавога задання і на 58,4% менш за ўзровень студзеня—лютага 2014 года.

На будаўніцтва жылля ў гэты перыяд было выкарыстана 590,8 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, ці 15,5% да агульнага аб'ёму інвестыцый і 67,4% — да ўзроўню студзеня—лютага 2014 года, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяць на ўліку, за два месяцы ўведзена ў эксплуатацыю 27 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (35,8% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля).

У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам увод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян паменшыўся на 51,8 тыс. квадратных метраў. 

З агульнага аб'ёму жылля, уведзенага ў эксплуатацыю для грамадзян, якія маюць патрэбу і стаяць на ўліку, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 23,7 тыс. квадратных метраў.

На канец 2014 года на ўліку грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у Мінску стаяла 231 тыс. чалавек (сем'яў), што на 13,2 тыс. менш, чым на канец 2013-га. 

З агульнай колькасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія стаяць на ўліку, 99,8 тыс. — маладыя сем'і (43,2%), 3,8 тыс. — мнагадзетныя (1,6%), 2 тыс. — грамадзяне, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання (0,9%).

85,8 тыс. грамадзян (сем'яў), ці 37,1%, на канец 2014 года стаялі на ўліку 10 і больш гадоў. З іх 28,8 тыс. (12,5%) жылі ў інтэрнатах, 8,7 тыс. (3,7%) — у кватэрах, занятых некалькімі наймальнікамі, 0,1 тыс. — у дамах, прызнаных непрыгоднымі для пражывання.

У 2014 годзе атрымалі жыллё і палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 4,9 тыс. грамадзян (сем'яў), ці 2,1% ад агульнай колькасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія стаяць на ўліку (у 2013 годзе гэты паказчык склаў 2,2%). Сярод іх 2,3 тыс. — маладыя сем'і, 1 тыс. — мнагадзетныя сем'і, 0,5 тыс. — грамадзяне (сем'і), якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?