Былы прэзідэнт Нікаля Сарказі рыхтуецца вярнуцца ў вялікую палітыку. Фота AFP.

Былы прэзідэнт Нікаля Сарказі рыхтуецца вярнуцца ў вялікую палітыку. Фота AFP.

У Францыі ў нядзелю прайшоў другі тур мясцовых выбараў. Вынікі галасавання на гэтых выбарах шмат хто лічыць індыкатарам настрояў французаў, якія ў 2017 годзе будуць выбіраць новага прэзідэнта.

Паводле экзіт-полаў, у другім туры перамаглі правацэнтрысты на чале з «Саюзам за народны рух» Нікаля Сарказі.

«Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен ідзе другім, хоць напярэдадні галасавання ў першым туры некаторыя апытанні паказвалі, што партыя Ле Пен магла нават стаць самай папулярнай у краіне. Аднак гэтага не адбылося, да радасці цэнтрыстаў.

Чакаецца, што сацыялісты прэзідэнта Франсуа Алянда, якія ідуць трэцімі, страцяць кантроль над значнай колькацю мясцовых органаў улады.

Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс прызнаў, што сацыялісты выступілі вельмі няўдала.

Ён назваў рост папулярнасці «Нацыянальнага фронту» прыкметай «фундаментальных зменаў у французскім палітычным ландшафце».

Нікаля Сарказі ўжо заявіў, што французы прадэманстравалі вялікае жаданне пераменаў.

Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што правацэнтрысцкая партыя Сарказі «Саюз за народны рух» возьме на гэтых выбарах амаль у два разы больш месцаў, чым прыхільнікі цяперашняга прэзідэнта Франсуа Алянда.

Упершыню выбаршчыкі галасуюць не за адзінага кандыдата, а за пару — мужчыну і жанчыну з мэтай забеспячэння роўнага прадстаўніцтва ў мясцовых органах улады.

У выбарах не бяруць удзел два найбуйнейшыя гарады краіны Парыж і Ліён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?