Таянне ледавікоў Антарктыды. Фота: Michael Studinger | NASA | Reuters

Таянне ледавікоў Антарктыды. Фота: Michael Studinger | NASA | Reuters

Самая цёплая зіма ў свеце адбілася і на Антарктыдзе. На палярнай станцыі Эсперанца зафіксаваны абсалютны рэкорд за час назіранняў, паведамляе Weather Underground са спасылкай на антарктычнага даследчыка Максімільяна Эррэру.

Папярэдні тэмпературны рэкорд Антарктыды, +17,4°C, быў зафіксаваны на станцыі Марамбіа 24 красавіка 1961 года. Новы рэкорд, зафіксаваны 24 сакавіка 2015 года на станцыі Эсперанца, на 0,1°C вышэйшы.

База Эсперанца знаходзіцца на паўночным краі Антарктычнага паўвострава. Паўвостраў ёсць адным з месцаў, дзе тэмпература расце найхутчэй на Зямлі. З 1900 па 2011 год сярэдняя тэмпература на ім павысілася на 5°C. Гэта прывяло да таяння масіўных ледавікоў.

Тэмпературныя рэкорды ў гэтым годзе былі ўсталяваныя не толькі ў Антарктыдзе. 17 сакавіка быў зафіксаваны самы цёплы дзень у Экватарыяльнай Гвінеі (35,5°C ў горадзе Бата), 12 лютага — у Гане (43°C у Наўронга), 20 студзеня — у Самоа (36,5°C Асаў), 19 студзеня на астравах Уоліс і Футуна (35,5°C у аэрапорце Футуна).

Мінулая зіма ў Беларусі ўвайшла ў дзясятку самых цёплых за час назірання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?