Дзеючы прэзідэнт Іслам Карымаў атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы ва Узбекістане, набраўшы 90,39% галасоў.

Пра гэта на брыфінгу распавёў кіраўнік Цэнтрвыбаркама Мірза-Улугбек Абдусаламаў.

У выбарах прынялі ўдзел больш за 91% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Апазіцыя ў краіне падвяргаецца пераследам, многія актывісты знаходзяцца за кратамі альбо пакінулі краіну з-за рэпрэсій. Незалежным кандыдатам удзельнічаць у выбарах не дазволілі.

На прэзідэнцкіх выбарах 2007 года за Карымава «прагаласаваў» 91% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0