Расійская «Камсамолка» прапанавала сваім чытачам даслаць паштоўку нямецкаму канцлеру.

У паштоўцы, якую можна спампаваць непасрэдна з сайта газеты, ужо напісана віншаванне з 70-годдзем Перамогі на нямецкай мове. Чытачам застаецца толькі дапісаць унізе сваё імя і даслаць па адрасу прыёмнай Меркель (ён таксама пазначаны на сайце).

Таксама паштоўка змяшчае наступнае пажаданне: «Спадзяемся, што Вы ўсё ж такі зменіце сваё рашэнне і наведайце Маскву менавіта 9 мая 2015 года, як і лідары ўсіх прагрэсіўных краін».

Нагадаем, што Ангела Меркель наведае Маскву не 9 мая, а 10. Прычына гэтага – падтрымка Расіяй сепаратыстаў Данбаса.

« У святле падзей ва Украіне прысутнасць Меркель на традыцыйным ваенным парадзе на Краснай плошчы немагчыма», — заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт.

Акрамя Меркель, наведаць сталіцу Расіі 9 мая адмовіліся прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, прэзідэнты Ізраіля, Польшчы, Славеніі, Балгарыі, Грузіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск і прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?