Графенавыя лямпачкі з’явяцца ў продажы ў Вялікабрытаніі ўжо ў гэтым годзе па 18 даляраў за штуку, паведамляе BBC.

Графенавы светладыёд у форме ніці спажывае на 10% менш энергіі за звычайныя светладыёдныя лямпачкі, пры гэтым працуе заўважна долей.

Што важна, кошт вытворчасці такіх лямпачак абяцаюць быць ніжэйшымі за кошт вырабу сучасных светладыёдных лямпачак.

Лямпачкі распрацаваныя кампаніяй Graphene Lighting, наўпрост звязанай з Манчэстарскім універсітэтам, у якім і быў адкрыты графен.

* * *

Графен — двухвымерная мадыфікацыя вугляроду адзін атам утоўшчкі, атрыманая ў 2004 годзе расійскімі і брытанскімі навукоўцамі. Асабліва высокая рухомасць носьбітаў зарадаў у графене робіць яго перспектыўным матэрыялам для нанаэлектронікі, таксама матэрыял дэманструе вялікую механічную жорсткасць і высокую цеплаправоднасць. За адкрыццё графену А. Гейм і К. Навасёлаў атрымалі ў 2010 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?