Папярэдне замовіць гадзіннікі са зніжкай 5% можна было на сайце chvilina.by. Да ўвагі гледачоў былі прадстаўлены два варыянты гадзіннікаў — «Повязь часу» і «Вершнік 1588». Адна з спецыфікацыяў мадэлі — «Повязь часу», мае мужчынскі (кошт - 1,5 млн рублёў) і жаночыя варыянты (1,25 млн). Усе гадзіннікі аказаліся з кварцавым механізмам.

Серыя «Вершнік» лімітаваная — толькі 300 гадзіннікаў. Але і кошт значна вышэйшы — 3,3 млн рублёў. Такая сумма склалася з-за срэбнага пакрыцця гадзінніка (каля 2 грамаў), сапфіравага шкла і швейцарскага механізма «Ronda».

Як расказаў на прэзентацыі гадзіннікаў дырэктар кампаніі «Хвіліна» Андрэй Гараўскі, дызайн гадзіннікаў абіралі праз інтэрнэт-галасаванне на сайце «Мова Нанова». А галоўнай мэтай кампаніі было стварыць якасны беларускі прадукт з нацыянальнымі матывамі і сімволікай для самай густоўнай аўдыторыі.

Серыя «Повязь часу». У чорным скураным раменьчыку — мужчынскі варыянт.

Серыя «Повязь часу». У чорным скураным раменьчыку — мужчынскі варыянт.

Серыя «Вершнік» лімітаваная — толькі 300 гадзіннікаў.

Серыя «Вершнік» лімітаваная — толькі 300 гадзіннікаў.

Жаночая серыя «Повязь часу».

Жаночая серыя «Повязь часу».

Серыя «Вершнік» мае срэбнае пакрыццё, сапфіравае шкло і швейцарскі механізм Ronda.

Серыя «Вершнік» мае срэбнае пакрыццё, сапфіравае шкло і швейцарскі механізм Ronda.

На адваротным баку гадзінніка серыі «Вершнік» цытата з верша Максіма Багдановіча «Пагоня».

На адваротным баку гадзінніка серыі «Вершнік» цытата з верша Максіма Багдановіча «Пагоня».

Лімітаваная серыя «Вершнік» у футарале.

Лімітаваная серыя «Вершнік» у футарале.

Падчас прэзентацыі гадзіннікаў кампаніі «Хвіліна» на курсах «Мова нанова».

Падчас прэзентацыі гадзіннікаў кампаніі «Хвіліна» на курсах «Мова нанова».

Дырэктар кампаніі «Хвіліна» Андрэй Гараўскі.

Дырэктар кампаніі «Хвіліна» Андрэй Гараўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?