Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка 2015 года складзе Br120 тыс. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 сакавіка 2015 года нумар 231 «Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 г. нумар 145», паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Памер базавай арэнднай стаўкі штогод устанаўліваецца Саветам Міністраў з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год адносна папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ён устаноўлены.

У мінулым годзе базавая арэндная велічыня павысілася на 18,6 працэнта да Br102 тыс.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных будынін (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месц, іх частак, уключаючы капітальныя будыніны (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?