Дабрачынны фонд IKEA супольна з Агенцтвам ААН па справах бежанцаў прадставіў Better Shelter — адмысловае жытло для лагераў бежанцаў, распавядае Mashable.

Better Shelter — вагончык плошчай 17,5 м², разлічаны на пражыванне 5 чалавек. Ён мае сонечныя батарэі, асвятленне і разеткі. Сцены ўцепленыя пластыкавай пенай.

Адзін Better Shelter каштуе 1150 даляраў. Гэта ў два разы даражэй за звычайны намёт аналагічных памераў, які зараз усталёўваецца ў лагерах бежанцаў. Цану распрацоўшчыкі апраўдваюць трываласцю пабудовы і абяцаюць у бліжэйшыя гады знізіць кошт Better Shelter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?