Сумарныя страты расійскай эканомікі ад далучэння Крыма могуць скласці 150—200 млрд даляраў за тры-чатыры гады, заявіў былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.
«Фінансаванне Крыма абыдзецца 6—7 мільярдаў даляраў у год. З улікам ускосных і іншых выдаткаў лічба будзе значна большай, сумарна 150—200 мільярдаў даляраў на працягу трох-чатырох гадоў», — сказаў Кудрын.
Да ўскосных страт ад анексіі Крыма Кудрын аднёс, у тым ліку, санкцыі і змяненне стаўлення да расійскай эканомікі ў свеце.





