Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першым паўгоддзі намецілася нейкая раўнавага ў эканамічнай сітуацыі і фінансах.

Кіраўнік прапанаваў абмеркаваць праблемныя пытанні, якія могуць паўстаць у будучыні і да якіх варта быць гатовымі.

«Першы квартал скончыўся. Давайце ўсё ж такі пагаворым, як будзем жыць далей і як усё-такі выйсці на тое, каб, як я ўжо казаў пры прызначэнні новага складу ўрада, не бегчы наперад у гэтай сітуацыі, а захаваць статус-кво. Ні ў якім разе нельга ўпасці, хоць я і не патрабую, каб вы давалі ВУП, яшчэ нейкі прырост. Дай Бог, каб нам выйсці на тыя паказчыкі, якія мы з вамі намецілі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэм'ер-міністр паведаміў аб выніках працы эканомікі за першы квартал 2015 года, сітуацыі ў грашова-крэдытнай і валютнай сферы. Паводле яго слоў, інтэрвенцыі Нацбанка за гэты перыяд склалі $ 40 тыс., што кажа аб тым, што для забеспячэння дзейнасці суб'ектаў гаспадарання на ўнутраным валютным рынку не прыйшлося звяртацца да золатавалютных рэзерваў.

«Мы звялі першы квартал па валютных інтэрвенцый Нацбанка для забеспячэння курсу нацыянальнай валюты на ўнутраным валютным рынку практычна ў нуль», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?