Пакуль у свеце забараняюць палкі для сэлфі ў музеях і на канцэртах, амерыканскія вырабнікі ботаў Miz Mooz прадставілі адмысловыя туфлі для сэлфі.
Туфли маюць выемку для смартфона на носіку. Каб зрабіць сэлфі, трэба падняць нагу і націснуць пальцам нагі на кнопку спуску у туфлях.
Сэлфі-туфлі паступяць у продаж 2 красавіка. Іх цана складзе 199 даляраў. Сярод спісу краін, куды дастаўляюць сэлфі-туфлі, ёсць і Беларусь.





