Сны мужчын і жанчын маюць істотныя адрозненні. Такое заключэнне зрабілі брытанскія навукоўцы з Універсітэта ў Суонсі, паведамляюць інфармагенцтвы.
фота Ірыны Арахоўскай
У ходзе даследавання было прааналізавана больш за 100 тысяч мужчынскіх і жаночых сноў. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што мужчынскія сны адрозніваюцца агрэсіўнасцю і дынамізмам, а жаночыя сны больш дэталёвыя і рамантычныя. Дзеянне ў мужчынскіх снах, як правіла, адбываецца па-за домам, на вуліцы, а ў жаночых, наадварот, у памяшканнях. Мужчынам сняцца раманы з незнаёмкай і сцэны гвалту, а жанчын часцей мучаць кашмары і трывожныя сны.
Па-рознаму паводзяць сябе мужчыны і жанчыны пасля сну. Так, прадстаўнікоў моцнага полу мала хвалюе ўбачанае ў сне, яны засяроджваюцца на тым, што адбываецца ў дадзены момант. Жанчыны, наадварот, спрабуюць разгадаць значэнне сну, звязаць яго з рэальным жыццём.





