У канцы 2012 году Мінабароны РФ увяло негалосную забарону на закупку тэхнікі вытворчасці і Мінскага завода колавых цягачоў «Волат» — замест іх планавалася выкарыстоўваць шасі вытворчасці КамАЗа і УралАЗа. 

Шасі сямейства МЗКЦ-6922 выкарыстоўваецца таксама расійскім зенітным комплексам Тор-М2. Фота topwar.ru

Шасі сямейства МЗКЦ-6922 выкарыстоўваецца таксама расійскім зенітным комплексам Тор-М2. Фота topwar.ru

Машыны МЗКЦ вазілі і возяць, напрыклад, расійскія міжкантынентальныя ядзерныя ракеты.

Забарона выкарыстоўвалася ў якасці шантажу Беларусі, бо ў 2012-2013 годзе Масква ставіла рубам пытанне аб пакупцы МЗКЦ.

Аднак беларускае «фамільнае срэбра» гэтак і не трапіла ў чужыя рукі, расейскія заводы гэтак і не змаглі пакуль стварыць канкурэнтаў шасі МЗКЦ, і для новых ракет і баявых сістэм расейцам зноў спатрэбіліся якасныя спэцыялізаваныя беларускія платформы.

Плануецца, што на беларускія колы стане і новы расійскі зенітна-ракетны комплекс сярэдняй дальнасці Бук-М3, паведаміў вядомы беларускі ваенны аналітык і журналіст Аляксандр Алесін.

Бук-М3 будзе прыняты на ўзбраенне арміі РФ да кана бягучага году, а з 2016 году пачне паступаць у войскі. Шасі пад Букі атрымала індэкс МЗКЦ-69221. Незалежная гідрапнеўматычнаая падвеска ўласнай распрацоўкі надае колавай базе высокую плаўнасць хода, што забяспечвае стабільнасць працы ўсталяванага абладавання.

Шасі з сямейства МЗКЦ-6922 маюць аўтаматычную гідрамеханічную трансмісію ГМП-400 таксама ўласнай распрацоўкі, якая разам з шынамі 525/70R21 з палепшанымі характарыстыкамі забяспечвае высокую праходнасць.

У камплектацыю таксама ўваходзяць камеры знешняга агляду, якія здольныя працаваць у розных спектральных дыяпазонах, і бартавая інфармацыйна-кіравальная сістэма.

У параўнанні з гусенічнымі шасі колавая база МЗКЦ патрабуе ў разы меншую колькасць паліва, вялікі рэсурс да капітальнага рамонту і не псуе дарогі.

МЗКЦ распрацаваў таксама першы ў гісторыі беларускі БТР «Умка» і ўдзельнічае ў кітайскай праграме стварэння колавых шасі для міжкантынентальных балістычных ракет, піша расійскі ваенны блогер bmpd.livejournal.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?