Расійскі лідар Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб стварэнні Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў.
Новы орган атрымае функцыі міністэрства культуры па выпрацоўцы дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі, а таксама функцыі мінюста ў сферы ўзаемадзеяння з казачымі таварыствамі.
Задачай ведамства, як сказана ў даручэнні прэзідэнта, стане «ўмацаванне адзінства шматнацыянальнага народа Расійскай Федэрацыі».
Міністэрства па нацыянальнай палітыцы было скасавана ў Расіі больш за 10 гадоў таму.





