Каманда Paderborn Baskets атрымала тэхнічную паразу ад Chemnitz Niners, у выніку чаго вылецела ў ніжэйшую лігу ProB, распавядае Der Spiegel.

Прычынай вылету стала затрымка пачатку гульні на 25 хвілін.

Гульню не здолелі пачаць своечасова праз нефункцыянальнае табло: на камп’ютары, што кантраляваў табло, ішло «самавольнае» абнаўленне Windows.

Тэхнічны супрацоўнік Paderborn Baskets за паўтары гадзіны да прызначанага часу гульні паключыў ноўтбук да табло. Пакуль каманды рыхтаваліся да гульні, ноўтбук завіснуў. Яго прыйшлося перазагрузіць, але па перазагрузцы аперацыйная сістэма пачала ўсталёўваць абнаўленні.

Гульню атрымалася пачаць толькі ў 19:55, на 25 хвілін пазней за прызначаны час Paderborn Baskets перамаглі з лікам 69:62. Але Chemnitz Niners заявілі, што гаспадары мусяць быць пакараныя за затрымку гульні — паводле нямецкіх правіл, матч трэба пачынаць не пазней за 15 хвілін пасля прызначанага часу.

«Абноўленай» камандзе залічылі тэхнічную паразу. Папярэднія не самыя лепшыя гульні трымалі яе на мяжы вылету ў ніжэйшую лігу — тэхнічная параза стала фатальнай. Менеджар Paderborn Baskets заявіў, што сітуацыя не мае нічога агульнага са спортам і збіраецца падаць апеляцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?