«Наша Ніва» адшукала яшчэ аднаго беларуса, які ваюе на баку сепаратыстаў ва Украіне. Радзівону 22 гады. Ён паехаў на ўсход Украіны пасля арміі: яшчэ падчас службы так вырашыў.
Радзівон, фота з сацыяльных сетак.
— Я ў «ЛНР». Служба — як мае быць, кормяць добра. Вось толькі з вадой праблемы. А так усё норм.
«НН»: Даўно там?
— Крыху больш за месяц.
«НН»: У якім батальёне?
— Казацкая нацыянальная гвардыя Усевялікага войска Данскога.
«НН»: Якія ў цябе абавязкі?
— Пакуль адпачынак. Хутка ў наступленне — я кулямётчык.
Радзівон, фота з сацыяльных сетак.
«НН»: У Беларусі служыў?
— Пад Мінскам, пасёлак Дачны, за 5 км ад Гатава — пажарная каманда на артскаладзе.
«НН»: Дэмбельнуўся даўно?
— 5 студзеня.
«НН»: Перад дэмбелем вырашыў, што паедзеш?
— Так.
«НН»: Што падштурхнула?
— Хацелася дапамагчы народу Данбаса.
А не ведаеш, што мне будзе, калі я вярнуўся ў Беларусь?
«НН»: Могуць пасадзіць за наёмніцтва. Ёсць магчымасць вярнуцца, паколькі не паспеў пачаць ваяваць. Што будзеш рабіць?
— Застануся.
Радзівон, фота з сацыяльных сетак.
«НН»: Нехта з сяброў ці таварышаў па службе паехаў з табой?
— Я адзін паехаў. А ў сяброў сваё меркаванне.
«НН»: Якога выніку чакаеш? Заробіш грошай і вернешся ці вайна да перамогі/ паразы?
— Вайна да перамогі.
«НН»: Не баішся, што могуць і забіць?
— Не, у мяне для сябе граната ў кішэні.
Глядзіце таксама: «Няма беларусаў, усе мы рускія»





