NASA правяло публічныя тэсты пасадачнага модуля LDSD 31 сакавіка. Медыя-мерапрыемства транслявалася ў інтэрнэце. «Талерка» не запускалася — журналістам паказалі працаздольнасць яе сістэм у лабараторыі.

«Лятучая талерка» LDSD прызначаная для бяспечнай пасадкі апаратуры на паверхні іншых планет — напрыклад, марсахода на Марс.

Праектам з 2012 года займаецца лабараторыя рэактыўнага руху NASA. У канцы 2014 года адбыліся першыя выпрабаванні, на якіх навукоўцы праверылі працаздольнасць парашутаў і пасадачных рухавікоў LDSD, запусціўшы апарат у верхнія пласты атмасферы на паветраным шары.

Наступны запуск LDSD запланаваны на чэрвень 2015 года.

Апарат запусцяць з базы на Гаваях, ракетны рухавік вывядзе яго на вышыню 55 км над зямлёй. Разрэджаныя пласты зямной стратасферы якраз нагадваюць атмасферу Марса. Пасля дасягнення патрэбнай вышыні лятучая талерка мае бяспечна «затармазіць» з выкарыстаннем парашутаў і тармазных рухавікоў з хуткасці 3,8 Мах (4655 км/г) да 2,5 Мах (3062 км/г) і праз 45 хвілін прызямліцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?