Элан Маск за рулём электрамабіля Tesla. Фота: gas2.org

Элан Маск за рулём электрамабіля Tesla. Фота: gas2.org

У панядзелак, 30 сакавіка заснавальнік Tesla Motors (а таксама PayPal і SpaceX) Элан Маск паведаміў у сваім твітары пра анонс нечага — не машыны! — а 8-й вечара 30 сакавіка.

Ад паведамлення пра анонс «не машыны» акцыі Tesla падскочылі ў цане больш чым на 4% і дагэтуль трымаюцца на новым узроўні ў прыблізна 190 даляраў за акцыю. Такім чынам кампанія Telsa атрымала лішнія 1,2 млрд даляраў капіталізацыі.

Інтэрнэт прыняўся гадаць, што можа прадставіць перадавы вырабнік электрамабіляў — свае здагадкі карыстальнікі публікуюць з хэштэгам #TeslaNewProductGuesses.

Сярод версій — хатняя батарэя, падобная да батарэй у электрамабілях, электраматацыкл, самалёт на сонечных батарэях, а таксама машына часу альбо касцюм Жалезнага чалавека (мяркуецца, што Элан Маск быў прататыпам Тоні Старка ў серыі фільмаў «Жалезны чалавек»).

Глядзіце таксама:

Як пасажыраў пужалі «шалёным рэжымам» Tesla D

«Тэсла» — аўтамабіль будучыні без бензіну, які імкліва заваёўвае амерыканскі рынак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?