Інтэрнаўты знайшлі чалавека, якога паспелі ахрысціць «самым сэксуальным настаўнікам матэматыкі».

Настаўнік П'етра Басэлі падчас лекцыі ва Універсітэцкім каледжы Лондана. 

Настаўнік П'етра Басэлі падчас лекцыі ва Універсітэцкім каледжы Лондана. 

Адкрыццё зрабіў малазійскі студэнт Універсітэцкага каледжа Лондана Арыеф Азлі. Азлі даведаўся, што ў вольны ад заняткаў час яго настаўнік матэматыкі П'етра Басэлі вельмі паспяхова займаецца мадэльным бізнэсам. Пры гэтым пазіруе Басэлі ў асноўным з аголеным торсам ці ўвогуле распранутым (прыкрыўшыся радыятарам ацяплення).

У профілі ў Instagram Басэлі пазначана, што ён мае ступень доктара філасофіі па інжынернай справе, а таксама што ён «апантаны трэніроўкамі».

Гэта не першы раз, калі карыстальнікі сеціва знаходзяць «самага сэксуальнага» кагосьці. Так, у мінулым годзе ў ЗША быў адшуканы «самы сэксуальны злачынца», 31-гадовы Джэрэмі Мікс. Яго фота з паліцэйскага ўчастку зрабіла яго зоркай літаральна за некалькі дзён. На жаль, папулярнасць не дапамагла Міксу пазбегнуць пакарання: нядаўна яго асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?