Канадская спявачка Аўрыл Лавін ўпершыню распавяла пра сваю хваробу, з-за якой аказалася на пяць месяцаў прыкаваная да ложка.

cardinalpres.com

cardinalpres.com

У інтэрв'ю для свежага нумара часопіса People артыстка прызналася, што ўвесь мінулы год быў для яе жудасны з-за хваробы Лайма, на якую яна пакутавала пасля ўкусу паразіта.

«Я ледзь магла есці, у мяне ўвесь час кружылася галава, а калі мяне пыталіся, што са мной, я не ведала, што сказаць», — успамінае спявачка святкаванне свайго 30-гадовага юбілею ў мінулым годзе ў Лас-Вегасе. Аўрыл прызналася, што не змагла адзначыць як след, бо з-за жудаснага самаадчування ёй давялося вярнуцца дадому і проста легчы спаць.

Неўзабаве пасля таго, як у Лавін была дыягнаставаная цяжкая форма хваробы Лайма, яна сказала: «Я і паняцця не мела, што ўкус кляшча можа прывесці да такіх наступстваў. Я была прыкаваная да ложка на працягу пяці месяцаў».

Падчас хваробы аўтарка хітоў «Sk8er Boi» і «Girlfriend» знаходзілася ў сябе дома разам з сям'ёй. Яна распавяла, што ў гэты перыяд глядзела фільмы і размаўляла з фанатамі ў сацсетках. Яе муж, 40-гадовы музыка Чэд Кругер, таксама на нейкі час зрабіў перапынак у гастролях сваёй групы Nickelback, каб знаходзіцца побач з каханай. Прыехала клапаціцца аб Аўрыл і яе маці.

«Гэта было жудасна, я часам нават не магла схадзіць у душ цэлы тыдзень, паколькі ледзь стаяла на нагах. Мне здавалася, што гэтая хвароба высмактала з мяне ўсе сокі», — успамінае спявачка.

Лавін увесь гэты час старанна хавала любую інфармацыю пра сваё здароўе ад СМІ. Аднак у снежні мінулага года яна падзялілася з адным з прыхільнікаў у Твітэры сваім няшчасцем. Інтэрнэт хутка запоўніўся чуткамі аб тым, што спявачка лечыцца ад алкагольнай залежнасці і дэпрэсіі. Аднак яна не пярэчыла гэтаму. Ёй быў прыемны клопат фанатаў пра яе здароўе, якія слалі ёй шматлікія паведамленні са словамі падтрымкі.

Цяпер Аўрыл Лавін, па яе словах, адчувае сябе лепш на 80%, і цяпер яе галоўная мэта — проста атрымліваць асалоду ад жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?