Звычайна на сувенірах адлюстроўваюць славутасці, сімвалы, адметнасці пэўнай краіны ці мясцовасці. Аднак прапанова у беларускіх сувенірных лаўках часта выклікае здзіўленне.
Акінуўшы позіркам некаторыя сувенірныя крамы, можна падумаць, што галоўнае дасягненне Беларусі — былое знаходжанне краіны ў складзе СССР. І калі рэпрадукцыі стракатых савецкіх плакатаў яшчэ можна палічыць за цікавы сувенір, то выявы Сталіна проста ўводзяць у ступар.
Але такія сувеніры не рэдкасць. Напрыклад у ГЦ «Сталіца» можна знайсці магніты са Сталіным ці Леніным. А ёсць і стэрэа-варыа магніты, на якіх Ленін лёгкім рухам рукі ператвараецца ў Сталіна.
Для аматараў больш дыхтоўных вырабаў прадаецца палена з выявай Сталіна. Да яго можна купіць расійскі сцяг ці шапку з расійскім гербам.





