9 (9). Уладзімір Сямашка

Віцэ-прэм’ер.

 

Ператасоўкі чыноўнікаў доўгі час не закраналі Уладзіміра Сямашку — дзесяць гадоў на адной пасадзе!

Але снежаньская ракіроўка прынесла яму паніжэнне. Цяпер ён не першы віцэ-прэм’ер, а проста віцэ-прэм’ер. Але сфера дзейнасць ранейшая: Сямашка адказвае за цану на нафту і газ, а таксама за будаўніцтва АЭС. «Ён як бульдог у перамовах, нікому ніякай пазіцыі не саступіць, і гэта ўсё аргументавана», — хваліць яго Лукашэнка, наракаючы толькі на цяжкі характар чыноўніка.

«Ёсць правіла руху знізу ўверх па іерархічнай лесвіцы … Я [Сямашку] прапаноўваў і іншыя пасады, цяжкія пасады … Ён мне кажа: «Не, калі вы не супраць, я яшчэ тут папрацую», — расказваў Лукашэнка. Няўжо Сямашка пайшоў на паніжэнне праз адмову стаць прэм’ер-міністрам?

 

Цытата

«Столькі крытыкаў вакол — часам рукі апускаюцца, думаеш, лепш наогул не займацца нічым».

У парламенце, кастрычнік 2014.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1949 у Калінкавічах. Закончыў БНТУ (1972). Пасля службы ў войску (1972–1974) працаваў на «Інтэграле» (1974–1996). Генеральны дырэктар «Гарызонта» (1996–2001). Міністр энергетыкі (2001–2003). Першы віцэ-прэм’ер Беларусі (2003–2014), віцэ-прэм’ер (ад 2014).

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0