11 (7). Юрый Чыж

Уласнік кампаніі «Трайпл».

 

Ніводзін іншы беларускі мільянер не мае такой разнастайнасці ў бізнэсе. У імперыі Юрыя Чыжа і нафтавы сектар, і нерухомасць, і рытэйл, і будматэрыялы, і фармацэўтыка, і турызм, і рэстараны… А таксама любімая цацка — футбольнае «Дынама», якое летась упершыню дайшло да групавой стадыі еўракубкаў.

Чыж па-ранейшаму лічыцца самым багатым і ўплывовым бізнэсменам краіны. Ён мае дзяржаўныя ўзнагароды, яму ўдаецца атрымліваць ласыя кавалкі зямлі пад будаўніцтва ў Мінску. У адказ Чыж бярэ на сябе «сацыяльную нагрузку». Пасля зімовай Алімпіяды трыа беларускіх чэмпіёнаў атрымала ў падарунак кватэры ў знакамітым доме «Ля Траецкага».

Дарэчы, падчас спаборніцтваў мільянер лятаў у Сочы разам з іншымі сябрамі Лукашэнкі. Быў ён побач з кіраўніком краіны і падчас леташняй паездкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Чыж застаецца апошнім бізнэсменам у чорным спісе неўязных у Еўрасаюз, ягоныя былыя «калегі», Уладзімір Пефціеў і Анатоль Тарнаўскі, ужо выкраслены адтуль. Што да кампаній Чыжа, то некаторыя з іх атрымалі амністыю ад еўрапейскіх чыноўнікаў.

 

Цытата

«Нагу паставіць няма куды, абавязкова пад ёй што-небудзь знойдуць: то ад мангола-татараў разваліны, то яшчэ нешта».

Cнежань 2014.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1963 у вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна. Закончыў БНТУ. Майстар спорту СССР па грэка-рымскай барацьбе. Уласнік рознагаліновай бізнэс-імперыі «Трайпл». Трапіў пад санкцыі Еўрасаюза як «кашалёк Лукашэнкі». Жанаты, мае трох дзяцей.

* * *

Чытайце таксама:

«На дзяржаву працаваць не буду!». Як Юрый Чыж стаў мільянерам

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0