Пiнскiя iдэолагi забаранiлi правядзенне запланаванай сёння на 15.00 творчай сустрэчы з гiсторыкам Алесем Краўцэвiчам, паведамляецца на старонцы «Гарадзенскай бібліятэкі» ў фэйсбуку.
Сустрэча мелася адбыцца ў Пiнскай цэнтральнай гарадской бiблiятэцы i была ўзгоднена з кiраўнiцтвам бiблiятэкi.
Неафiцыйная прычына забароны - «апазiцыйнасць» гiсторыка.
У пятніцу павінна прайсці сустрэча з гісторыкам у Брэсце.
Глядзі таксама: Алесь Краўцэвіч: Ліцвінства — выдумка ворагаў, якую падтрымалі дурні





