22 (–). Васіль Мацюшэўскі

Першы віцэ-прэм’ер.

 

Васіль Мацюшэўскі размаўляе па-англійску, умее стылёва апранацца і не баіцца ўсміхацца ў камеру. Топ-менеджар, які скончыў Лонданскую бізнэс-школу, пагадзіўся стаць тварам пераменаў у крызісны час.

Калісьці ён (а яшчэ і Павел Калаўр) дапамагаў будаўніку Пятру Пракаповічу, якога лёс закінуў у старшыні Нацбанка. За 2001—2007 курс даляра фактычна не мяняўся, і ў гэтым была велізарная заслуга намеснікаў.

Цяпер Мацюшэўскаму давядзецца рухаць рэформы і шукаць паплечнікаў сярод наменклатуры. Аднак у вялікай палітыцы цяжка застацца ў белым. Першага віцэ-прэм’ера ўжо паспелі непрыгожа падставіць. Лідара грузаперавозчыкаў Сяргея Штоду паклікалі ў Дом урада на прыём да Мацюшэўскага, які насамрэч быў у замежнай камандзіроўцы. А Штоду затрымалі і пасадзілі на суткі.

 

Цытата

«Вельмі важна для нас, каб мы перасталі ўсё мераць у далярах».

Люты 2015.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1969 у Оршы. Скончыў эканамічны факультэт БДУ (1991), аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі навук (1994), Лонданскую школу бізнэсу (2012). Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў начальнікам аддзела ў НПА «Фенікс» (1991—1992), навуковым супрацоўнікам НДІ эканомікі Дзяржэканамплана (1992), трэцім сакратаром МЗС (1992–1994), у сістэме Нацбанка ад галоўнага эканаміста да намесніка старшыні (1994—1997, 1998—2010), дарадцам міністра фінансаў (1997—1998), старшынёй праўлення «БПС-Сбербанка» (2010—2014). З 2014 — першы віцэ-прэм’ер. Жанаты, мае сына.

* * *

Чытайце таксама:

Ва ўрадзе ўпершыню з'явіўся топ-менеджар з еўрапейскай адукацыяй: гісторыя жыцця Васіля Мацюшэўскага

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0