Музычны партал Tuzin.fm прадставіў рэйтынг найвялікшых беларускіх песень.
Ключавыя персоны рэйтынгу — Вольскі, Мулявін і Міхалок.
«Гэты рэйтынг – спроба хоць крыху запоўніць прагалы ў веданні сваёй музыкі, — тлумачаць аўтары рэйтынгу. — Ён складзены на падставе апытання 90 экспэртаў розных пакаленняў. Тых персонаў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё сучаснай беларускай музычнай культуры – непасрэдна саміх музыкаў, знаўцаў і даследчыкаў, культуролагаў, прадзюсараў, кліпмэйкераў, рэжысёраў, паэтаў-песеннікаў, гукарэжысёраў, прадстаўнікоў прэсы, радыё і тэлевізіі».
У рэйтынг увайшлі розныя песні беларускіх выканаўцаў у незалежнасці ад мовы і жанру. «Танцы на даху» Ulis суседнічаюць з «Чёрным бумером» Сярогі, мроеўская «Краіна крывавых дажджоў» — з ляпісаўскай «Ты кінула».
Азнаёміцца з журы і працэсам складання рэйтынгу можна тут.
Топ-10 беларускіх песень выглядае так:
- «Песняры» — Александрына
- N.R.M — Тры чарапахі
- «Верасы» — Завіруха
- «Песняры» — Касіў Ясь канюшыну
- N.R.M — Паветраны шар
- «Сябры» — Шуміце, бярозы
- Krama — Бяжы, хлопец
- Праект «Я нарадзіўся тут» — Я нарадзіўся тут
- Ulis — Радыё Свабода
- «Песняры» — Белавежская Пушча
Гімн «Магутны Божа» заняў 11 месца, за ім — «Простыя словы» з «Народнага альбома».
Агулам у сотню трапіла два дзясяткі песень, што выконвалі «Песняры». Скандальная «Малітва» заняла 13 месца. У сотні знайшлося 15 песень, да якіх руку прыклаў Лявон Вольскі. У «Ляпісаў» 9 песень, найвышэйшая 37-я пазіцыя ў «Капітала».
«Пагоня» на верш Багдановіча» на 40 месцы, «Развітанне з Радзімай» на музыку Агінскага і словы Сокалава-Воюша — на 41-м. «Здравствуй, чужая милая» Аляксандра Саладухі, што стала інтэрнэт-мемам, заняла 19 месца.
Паслухаць топ-100 беларускіх песень па версіі Tuzin.fm >>>





