Аўстралійскае камедыйнае жаночае трыа SketchSHE запісала відэа Mime Through Time, у якім дзяўчаты за тры з паловай хвіліны прынялі вобразы слухачоў хітоў.
У складанцы прагучалі Элвіс Прэслі, Queen, Nirvana, Брытні Спірс, Эмінем і многія іншыя.
Як распавялі дзяўчаты The Daily Mail, кліп здымаўся ў звычайнай машыне Suzuki Swift на заднім двары бацькоў адной з іх.
Раней трыа ўжо праславілася паскораным супольным выкананнем «Bohemian Rhapsody» гурту Queen.





