Другі бартавы самапісец з самалёта Airbus A320 авіякампаніі Germanwings, які разбіўся ў французскіх Альпах на мінулым тыдні, знойдзены, паведаміў пракурор Марсэля Брыс Рабэн.
Першая «чорная скрыня», якая змяшчала запісы размоваў у кабіне пілотаў, была знойдзена неўзабаве пасля катастрофы, якая забрала жыцці ўсіх 150 чалавек на борце.
З запісаў стала ясна, што другі пілот Андрэас Любіц знайшоў момант, калі першы пілот выйшаў з кабіны, замкнуўся ў ёй і накіраваў самалёт у схіл гары.
Другі самапісец фіксуе параметры стану тэхнічных сістэм самалёта.





