Поўнае зацьменне Месяца адбудзецца 4 красавіка, паведамляе NASA.

Цень Зямлі пачне хаваць Месяц ў 13:16 па мінскім часе. Зацьменне дасягне піку ў раёне 14:58, цалкам Месяц будзе схаваны ценем 4 хвіліны 43 секунды.

З Беларусі зацьменне не будзе бачнае. Паназіраць за ім змогуць у ЗША, Мексіцы і Канадзе, на Далёкім Усходзе і ў Сібіры ды ў Аўстраліі.

Цікавы эфект месяцовага зацьмення — «крывавы Месяц». Калі спадарожнік захіляецца Зямлёй ад Сонца, да яго даходзіць рассеянае ў атмасферы святло, што надае Месяцу чырвоны колер.

Ды «крывавы Месяц» будзе нядоўгім, усяго 5 хвілін — самае кароткае зацьменне за апошнія 100 год.

Гэтае зацьменне ўваходзіць у «вялікую чацвёрку»: месяцовыя зацьменні ўжо адбываліся ў красавіку і кастрычніку 2014 года, яшчэ адно адбудзецца 28 верасня 2015 года. Апошні раз так часта месяцовыя зацьменні адбываліся ў 2003 годзе, а за XX стагоддзе такія серыі зацьменняў адбываліся толькі восем раз.

Зацьменне Месяца 28 верасня давядзецца пабачыць і беларусам. Яно працягнецца значна долей — 1 гадзіну і 13 хвілін, з 5:11 да 6:24 па мінскім часе.

У адрозненне ад сонечных зацьменняў, для назірання месяцовых не трэба бараніць вочы адмысловымі сродкамі.

Глядзіце таксама: Над Беларуссю назіралася сонечнае зацьменне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?