Невядомы твітарчук уводзіць у зман інтэрнэт-карыстальнікаў імітацыяй сайта Савета Міністраў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Запіс Твітара Sovmin.by афіцыйна не мае адносін да інфармацыйнага ўрадавага сайта Савета Міністраў Беларусі.

«Неўстаноўлены ўладальнік гэтага ўліковага запісу імітуе сайт урада Рэспублікі Беларусь і кантэнт навін. Пры гэтым размяшчэнне некаторых паведамленняў можа ўвесці ў зман іншых карыстальнікаў», — падкрэслілі ў прэс-службе.

У сувязі з гэтым у прэс-службе звяртаюць увагу на тое, што неабходна прытрымлівацца адпаведных правіл Твітара і правяраць інфармацыю ў выпадку цытавання або перапублікавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?