Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву Bloomberg заявіў, што ён «больш не апошні дыктатар Еўропы».
«Ёсць дыктатары і горш за мяне, не? Я цяпер меншае зло», — падкрэсліў ён. Bloomberg адзначыў, што такім чынам беларускі кіраўнік указаў на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым заявіў, што Захад дарма ўспрымае Пуціна як чалавека, які будуе імперыю. У той жа час ён параіў быць з Расіяй паасцярожней, паколькі «Пуцін і Расія эмацыйна рэагуюць на выклікі». Лукашэнка запэўніў, што Беларусь ніколі не стане часткай РФ.
Лукашэнку сталі называць апошнім дыктатарам Еўропы з падачы былога дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс. У 2005 годзе яна назвала Беларусь «апошняй дыктатурай» у Еўропе.





