Мінскія дарогі паступова будуць пазбаўляцца штучных няроўнасцяў. Наўзамен плануецца выкарыстоўваць такія сродкі «заспакаення» патоку, як звужэнні праезнай часткі на пешаходных пераходах, скрыжаваннях, астраўкі бяспекі і іншае.
Пра гэта распавялі прадстаўнікі мінскай ДАІ.
Звужэнне на «зебры» ужо ўжываецца на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай. Вядуцца работы па звужэнні праезнай часткі на вуліцах Адзінцова, Голубева, праспекце Газеты «Звязда». У планах — вуліцы Асаналіева, П. Броўкі, Мяснікова, Талбухіна, Магілёўская, бульвары Шаўчэнкі і іншыя.





