Мікалай Макаранка, rbc.ua
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны правяло шэраг ператрусаў і затрыманняў для ліквідацыі злачынных схем, выяўленых у сталічным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе УНІАН са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.
«Служба ўнутранай бяспекі МУС сумесна з пракуратурай Кіева правялі сёння шэраг ператрусаў і затрыманняў у рамках стрымання шэрагу злачынных схем, выяўленых у ДАІ Кіева», — напісаў Авакаў у фэйсбуку.
Па словах Авакава, махінацыі міліцыянтаў-даішнікаў грунтаваліся на схемах атрымання незаконных грашовых сродкаў у МРЭА (міжраённыя рэгістрацыйна-экзаменацыйныя аддзелы) пры афармленні аўтамабіляў.
Начальнік Дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ) г. Кіева Мікалай Макаранка абвешчаны ў вышук пасля таго, як незаконна выехаў з Украіны ў Беларусь, піша РБК-Украіна.
Паводле слоў Авакава, праведзенымі ператрусамі ў кампаніі «Інаўта», у Макаранкі і затрыманага начальніка аднаго з аддзелаў УДАІ ГУМВД Украіны ў Кіеве Мікалая Жэбеля выяўлены і канфіскаваны доказы злачынных карупцыйных схем.
«Начальнік ДАІ Кіева палкоўнік міліцыі Макаранка Мікалай Мікалаевіч, падазраваны як арганізатар злачыннай групы, несанкцыянавана пакінуў тэрыторыю краіны ў кірунку Беларусі. Адшукваецца для дачы тлумачэнняў і прыняцця рашэнняў», — паведаміў Авакаў.