Цяпер форма футбаліста з жартаўлівым надпісам паслужыць добрай справе.

Футбольны клуб БАТЭ выставіў на дабрачынны аўкцыён гульнявую кашульку Віталя Радзівонава з надпісам «Прафесар». 1 красавіка сайт каманды змясціў навіну пра тое, што ў чэмпіянаце 2015 года Радзівонаў будзе гуляць у такой форме — нібыта новы рэгламент нацыянальнага першынства дазваляе такія вольнасці. Да навіны дадаваліся здымкі футбаліста ў «прафесарскай» кашульцы.

Натуральна, што гэта быў першакрасавіцкі жарт, таму большасць фубольных заўзятараў на яго не купілася. Аднак сама майка была цалкам рэальнай — яе зрабілі спецыяльна да 1 красавіка. Цяпер фанатам прапануюць паўдзельнічаць у інтэрнэт-аўкцыёне і выкупіць рарытэтную кашульку Прафесара з яго аўтографам.

Атрыманыя грошы пойдуць на дапамогу 3-гадоваму хлопчыку Максіму Шахоўскаму з Барысава, які пакутуе на дзіцячы цэрэбральны паралюш і мае патрэбу ў лекаванні за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?