Кіраўнік канцэрна Renault-Nissan Карлос Гон, EPA
Японскі аўтаканцэрн Nissan Motor Co. збіраецца выпусціць у продаж у Японіі першую беспілотную мадэль аўтамабіля ў 2016 годзе, паведамляе ТАСС з Нью-Ёркскага аўтасалона ў пятніцу, 3 красавіка.
Аб выпуску першага серыйнага аўтамабіля без кіроўцы кіраўнік канцэрна Карлас Гон заявіў на прэс-канферэнцыі напярэдадні.
«Зразумела, валодаючы такой тэхналогіяй, мы б хацелі як мага хутчэй прадэманстраваць яе на японскім рынку», — цытуе агенцтва словы Гона.
Кіраўнік Nissan Motor Co адзначыў, што ўкараняць тэхналогію беспілотнага кіравання ў кампаніі будуць паступова. Спачатку аўтамабіль зможа дапамагаць кіроўцу толькі на прамых магістралях. Гон таксама адзначыў, што асноўнай перашкодай для ўкаранення новай тэхналогіі з'яўляюцца заканадаўчыя нормы бяспекі дарожнага руху.





