Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька даў адказ на зварот партыі БНФ.
Сойм партыі заклікаў «разгледзець мэтазгоднасць спынення трансляцыі расейскіх навіновых і інфармацыйна-публіцыстычных праграмаў на каналах АНТ, РТР і НТБ да поўнага ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны».
Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч пераконваў, што расійская прапаганда супярэчыць заканадаўству Беларусі і поглядам Аляксандра Лукашэнкі.
Давыдзька адказаў, што Белтэлерадыёкампанія ад пачатку канфлікту ва Украіне «максімальна карэктна падыходзіць да асвятлення адпаведнай тэматыкі ў інфармацыйных і аналітычных праграмах тэлеканала НТВ».
Больш за тое, старшыня Белтэлерадыёкампаніі запэўніў, што «тэлеканал НТВ-Беларусь стараецца максімальна змягчыць прапагандысцкую рыторыку расійскага канала НТВ у частцы так званых спецыяльных выпускаў, журналісцкіх раследваньняў, аналітычных праграм і сюжэтаў, якія могуць спрыяць распальванню міжнацыянальнай варожасці».
* * *
Тэлеканал «НТВ-Беларусь», які рэтранслюе расійскі НТВ, уваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі.





