Каміль Хісматулін, фота з асабістай старонкі «УКантакце»

Каміль Хісматулін, фота з асабістай старонкі «УКантакце»

Каміль Хісматулін, 22-гадовы жыхар Казані, знайшоў у Youtube «дзіру», што магла дазволіць выдаліць любое відэа з Youtube, а тое і ўсе відэа сэрвісу, распавядае TJournal.

Праграміст не захацеў славы Герастрата і не стаў карыстацца магчымасцю выдалення ўсіх відэа з Youtube.

Хісматулін працаваў праграмістам у казанскай студыі Flatstack. Ён вырашыў узяць удзел у праграме Google Vulnerability Research Grants, у якой праграмістам прапануецца шукаць памылкі ў сервісах Google (аванс складае 1337 даляраў).

Праграміста зацікавіў сэрвіс YouTube Creator Studio, што дазваляе кіраваць Youtube-каналам. У ім ён знайшоў памылку, што дазваляла атрымаць доступ да любога відэа на Youtube. У якасці доказу ён выдаліў уласнае відэа, нават не ўвайшоўшы на Youtube.

«Усяго даследаванне заняла ў мяне 6-7 гадзін — улічваючы тыя пару гадзін, што я змагаўся з жаданнем ачысціць YouTube-канал Джасціна Бібера, ха-ха», — піша ён у сваім блогу.

Google хутка прыняла справаздачу пра памылку, за некалькі гадзін закрыла «дзіру» і выплаціла ўстаноўленую ўзнагароду ў 5 тысяч даляраў звыш авансу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?