Фота: УУС Мінгарвыканкама
У прыватным доме па вуліцы Азоўскай супрацоўнікі дзяржорганаў сканфіскавалі тэхніку прыватнай інтэрнэт-крамы, паведамляе УУС Мінгарвыканкама.
405 ноўтбукаў і 258 аксесуараў (торбы, вінчэстары і іншае) на суму 3 млрд рублёў захоўваліся без дакументаў, што маглі бы пацвердзіць законнасць набыцця.
Уладальнік крамы набываў тэхніку ў Расіі і Еўропе, увозіў у Беларусь нібы для прыватнага выкарыстання і рэалізоўваў без кантрольных знакаў і аплаты падаткаў. На яго складзены адміністрацыйны пратакол па ч.4 арт 12.17 КоАП РБ — «Парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг грамадству». Па завяршэнні праверкі матэрыялы перададуць у суд.





