Фігуркі эпохі неаліту з Бліжняга Усходу. Фота: isgandar via Tumblr

Фігуркі эпохі неаліту з Бліжняга Усходу. Фота: isgandar via Tumblr

Чалавек з’явіўся ў Еўропе 40 тысяч гадоў таму, але прыняў сучасны еўрапейскі колер скуры параўнальна нядаўна, распавядае Science са спасылкай на даклад навукоўцаў на 84-й канферэнцыі Асацыяцыі фізічнай антрапалогіі ЗША.

Яшчэ 8 тысяч гадоў таму еўрапейцы мелі пераважна цёмную скуру і не ўмелі ператраўліваць малако кароў.

Навукоўцы вызначылі гены, што перажылі наймацнейшы натуральны адбор за апошнія 8 тысяч год. Сярод іх былі і гены, звязаныя з харчаваннем і колерам скуры.

Тры гены, што вызначаюць белы колер скуры, маюць складаную гісторыю з’яўлення. Першыя жыхары Еўропы 40 тысяч год таму мелі цёмную скуру, уласцівую цёплым шыротам, адкуль яны прыйшлі.

Нават 8500 год таму паляўнічыя-збіральнікі Іспаніі, Люксембурга і Венгрыі былі цемнаскурымі — адпаведных генаў светлай скуры ў іх не было.

Адзін з такіх генаў канчаткова замацавалі ў Еўропе земляробы неаліту з Бліжняга Усходу, калі змяшаліся з жыхарамі Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы.

Толькі на поўначы Еўропы чалавек стаў белым хутчэй: яшчэ 7700 год таму на поўдні Швецыі людзі мелі гены, адказныя за белую скуру і нават ген, што адказвае за блакітныя вочы.

Навукоўцам ужо было вядома, што 8 тысяч год таму чалавек не мог спажываць малако каровы. Але даследаванне выкрыла, што ген, што дазваляе ператраўліваць малако, распаўсюдзіўся ў Еўропе толькі 4300 год таму.

Белую скуру чалавек у Еўропе набыў праз недахоп сонечнага святла — белая скура дазваляе паглынаць больш ультрафіялету. А лактоза з малака каровы стала крыніцай «дэфіцытнага» вітаміну D.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?