Delfi.lt

Delfi.lt

Пасля працяглай і цяжкай хваробы памёр член сейма Літвы, дысідэнт савецкіх часоў і сігнатар Акта аб аднаўленні незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 г. Альгірдас Патацкас. Яму быў 71 год.

Альгірдас Патацкас нарадзіўся ў 1943 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, ў Тракаі (Трокі), але заўсёды называў сябе каўнасцам — у гэтым горадзе ён атрымаў інжынерную адукацыю і працаваў асноўную частку свайго жыцця.

У гады савецкай акупацыі рана пачаў вывучаць культуру балтаў і літоўскі фальклор, удзельнічаў у паходах і экспедыцыях, у падполлі збіраў песні літоўскіх партызан, якія змагаліся з савецкай акупацыяй.

У 26 гадоў ён стаў аспірантам Акадэміі навук, аднак пазней вымушаны быў адмовіцца ад навуковай працы дзеля падпольнай дзейнасці, якая асабліва актывізавалася пасля самаспалення Ромаса Каланты ў імя свабоды Літвы ў 1972 у Каўнасе.

Такая была дылема: ці ты чалавек, ці ануча? Або зацягне гэта балота, або… Бо пасля вайны мужчыны паклалі свае жыцці, у лясы сышлі — так чым жа я рызыкую? Што дысертацыю не напішу?

У замежжа не пусцяць? Калі я б «залёг на дно», то тады б пачуваўся лепш? Быў такі савецкі дабрабыт, можна было атрымаць чаргу на «Жыгулі», і кватэру давалі … Але што будзе тады? Бачыш, як з усіх бакоў цягне зло, як расійцы здзекуюцца з твайго народа, з тваёй айчыны…», — казаў Патацкас у інтэрв'ю 2010 года.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце акцэнтавала, што Патацкас быў «смелай і выключнай асобай, без якой цяжка было ўявіць шлях незалежнасці Літвы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?