39 (59). Сяргей Румас

Старшыня праўлення Банка развіцця.

 

Адзін з нямногіх беларускіх чыноўнікаў, якія выклікаюць пазітыўнае стаўленне ў грамадскасці. Шматдзетны бацька, разумны, абаяльны… Але Румасу не хапае смеласці і амбіцый — усё ж сам адмовіўся ад высокай пасады віцэ-прэм’ера.

Стварыць Банк развіцця заклікаў Міжнародны валютны фонд. Дзяржаўныя праграмы псавалі справаздачнасць «Беларусбанку» і іншым банкам, таму МВФ раіў «павесіць» ільготныя крэдыты на іншую фінансавую ўстанову. Банк

развіцця задумваўся як установа, праз якую ішлі б бюджэтныя грошы. Але Румас і тут дасягнуў эфектыўнасці. У выніку ягоны Банк развіцця ўваходзіць у тройку самых прыбытковых кампаній краіны.

 

Цытата

«Расія не мела права абмяжоўваць пастаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на экспарт… Гэта нельга пакідаць без увагі».

Cнежань 2014

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1969 у Гомелі. Скончыў Яраслаўскае вышэйшае вайсковае фінансавае вучылішча (1990) і Акадэмію кіравання (1995). Працаваў у Дзяржбанку СССР, камерцыйных банках Беларусі. Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» (2002—2005), старшыня праўлення «Белаграпрамбанка» (2005—2010), віцэ-прэм’ер (2010—2012), старшыня праўлення Банка развіцця (з 2012). Старшыня Беларускай федэрацыі футбола. Жанаты, чацвёра сыноў.

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0